Анато́ль Са́ньнікаў (нар. 14 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану» (у арэндзе БАТЭ).
Анатоль Саньнікаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 2004[1] (20 гадоў) | |
Рост | 185 см[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нафтан (у арэндзе з клюбу «БАТЭ») | |
Нумар | 44 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2023— | БАТЭ | |
2023— | → Нафтан | 17 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саньнікаў.
Кар’ера
Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ. Напачатку 2021 году пачаў выступаць у складзе дублюючага складу. У сакавіку 2023 году на правах арэнды пачаў супрацу з наваполацкім «Нафтанам», дзе таксама абараняў колеры клюбу толькі ў складзе дублюючай каманды. Шанец атрымаў улетку, зьявіўшыся на полі 7 ліпеня ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». 4 лістапада забіў дэбютны гол у кар’еры, пацэліўшы мяч у браму «Слуцку». Па заканчэньні сэзону вярнуўся да БАТЭ[3], дзе з студзеня рыхтаваўся да пачатку новага сэзону[4]. У лютым наваполацкі і барысаўскі клюбы ўзгоднілі новае арэнднае пагадненьні, у выніку гулец вярнуўся да паўночнікаў[5].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.