Амяла белая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны хмызьняк сямейства амяловых.
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Амяла белая | |
Амяла белая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Сандалавакветныя |
Сямейства | Амяловыя |
Род | Амяла |
Від | Амяла белая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Viscum album L. | |
Закрыць
Мяжа распаўсюджаньня амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда — Гомель. Паразытуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва, званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амелы, пасьля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расьліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы і насеньне, якое выдаляецца са страўніку з экскрэмэнтамі.
Зь ягадаў амялы вырабляюць г. зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляваньні на малых птушак. Экстракт з маладога лісьця ўжываюць для лячэньня раньніх стадыяў гіпэртанічнай хваробы.