From Wikipedia, the free encyclopedia
«Амкадар» — машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1927 году ў якасьці фабрыкі «Адраджэньне».
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Сёньня і заўсёды |
Заснаваная | 1 лютага 1927 (97 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Менскае акруговае аб'яднаньне працоўных калектываў |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, вул. П. Броўкі, д. 8[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Яфімаў[2], Аляксандар Шакуцін(be)[3] |
Галіна | аўтамабільная прамысловасьць |
Прадукцыя | дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя, сельскагаспадарчыя самаходы |
Абарачэньне | 420,4 мільярду рублёў (2010; 140,4 мільёну $) |
Чысты прыбытак | 35,6 млрд руб. (I палова 2011; 10,2 млн $) |
Лік супрацоўнікаў | 4,5 тысячы (2010) |
Даччыныя кампаніі | «Амкадар-Можа», «Амкадар-Унікаб» |
Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, сьнегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[4]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[5]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Менскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Летуве (Вільня), Малдове (Тыраспаль, Прыднястроўе), Расеі (Арол, Валгаград, Екацерынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасыбірск, Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Ўкраіне (Кіеў). Валодае 10 дачыннымі прадпрыемствамі:
Уласьнікам 60% акцыяў таварыства ёсьць Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генэральнага консула Нэпалу ў Беларусі[6].
1 лютага 1927 году Менскае акруговае аб'яднаньне працоўных калектываў зацьвердзіла Загад аб стварэньні фабрыкі дзіцячых цацак «Адраджэньне». На ёй сталі вырабляць дзіцячыя каляскі, ровары і санкі, а таксама бідоны, імбрыкі, плецяную мэблю і гіпсавыя барэльефы. У верасьні 1930 году прадпрыемства перайменавалі ў завод «Ударнік». У 1945 годзе на захаваных пасьля Нямецка-савецкай вайны станках пачалі выпускаць чыгунныя балванкі, патэльні, ацынкаваныя вёдры, ваконную і дзьвярную фурнітуру. У 1949 годзе пачалі ўзводзіць новыя карпусы. У красавіку 1951 году завод перадалі Міністэрству дарожнага і будаўнічага машынабудаваньня СССР, у выніку чаго перавялі на вытворчасьць дарожных і земляройных машынаў. У траўні 1951 году выпусьцілі першую земляройную машыну КЯМ-800. Затым наладзілі выраб вусенічных пагрузчыкаў, лясных канавакапальнікаў шматкаўшовых аўтапагрузчыкаў, шнекаротарных сьнегаачышчальнікаў і сьнегапагрузчыкаў. У 1970 годзе выпусьцілі першы пагрузчык ТО-18 на ўласным шасі з шарнірна-сучлененай рамай. У 1975 годзе гэты пагрузчык адзначылі залатым мэдалём і дыплёмам І ступені на Выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі ў Маскве (Расейская СФСР). У красавіку 1991 прадпрыемства пераўтварылі ў ААТ «Амкадар»[7].
У 1992 годзе «Амкадар» утварыў канцэрн і набыў 2 дзяржаўныя прадпрыемствы: «Дармашсэрвіс» і «Крупская райаргапрамтэхніка», якую перайменавалі ў «Амкадар-Можа». У 1993 годзе далучылі 3 прадпрыемствы: «Дармашмет», завод «Агрэгат» і «Пінскі завод буйнапанэльнага домабудаваньня», які пераўтварылі ў ЗАТ «Амкадар-Пінск» для вытворчасьці дарожна-будаўнічай тэхнікі. Заводзкія страўні злучылі ў ТАА «Гасьцінны падворак». У 1997 годзе Спэцыяльнае канструктарскае бюро (СКБ) «Дармаш» і «Досьледна-экспэрымэнтальны завод» злучылі ў прадпрыемства «Амкадар-НТЦ». У 2004 годзе набылі ТАА «Унімод» для вырабу мастоў спэцтэхнікі. У 2005 годзе набылі сельскагаспадарчае «Любініцкае» ЗАТ, якое перайменавалі ў «Амкадар-Шклоў». У 2006 годзе выкупілі «Магілёўскі завод жалезабэтонных вырабаў», які перайменавалі ў ЗАТ «Амкадар-Штоц». Таксама ў Расеі стварылі ТАА «Амкадар-Сыбір» (Новасыбірск). У сакавіку 2008 году набылі «Экспэрымэнтальны завод імя Гастэлы». У 2009 годзе стварылі ў Расеі стварылі «Амкадар-Бранск» для зборкі пагрузчыкаў. У 2011-м выкупілі 3 заводы: койданаўскі «Аграмаш» («Амкадар-Койданаў»), лагойскі «Эпас» (цяпер «Амкадар-Лагойск») і ААТ «Менскі прыборабудаўнічы завод», які перайменавалі ў «Амкадар-Белвар». Таксама стварылі ЗАТ «Амкадар-Літ» у Жодзіне і ТАА «Амкадар-Астана» ў Казахстане. У 2012 годзе стварылі ТАА «Амкадар-Ташкент» ва Ўзбэкістане. У 2013-м набылі «Коханаўскі экскаватарны завод» (Талачынскі раён) і 50 % ЗАТ «Амкадар Балтык» у Летуве, а таксама стварылі ТАА «Амкадар-Баку» ў Азэрбайджане. У 2014 годзе прыдбалі УП «Койданаўскі досьледны мэханічны завод» і стварылі ТАА «Амкадар Фінанс». У 2016-м выпусьцілі 1000-ы пагрузчык з бартавым паваротам. У красавіку 2017 годзе стварылі ТАА «Амкадар Палаш» у Банглядэшы. У сьнежні 2018 году наладзілі зборку электрапагрузчыкаў «Амкадар» у Эгіпце (Заабль)[7].
13 жніўня 2020 году УП «Амкадар-Радыян» з Аб’яднаным інстытутам машынабудаваньня НАНБ стварылі літ-іённыя акумулятарныя батарэі з графенам і пашыральнікам пасты адмоўнай плястыны. Праграмнае кіраваньне пераменным токам дазволіла павысіць хуткасьць электрапагрузчыкаў «Амкадар» на 20 % і ашчадзіць 10 % магутнасьці[8].
У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[9] і Украіны[10][11], у сьнежні 2023 году – ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.