From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Мікала́евіч Сычо́ў (нар. у 1951 годзе ў Гомлі) — беларускі палітык і дыплямат.
Аляксандар Сычоў лац. Alaksandar Syčoŭ | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі | |
---|---|
18 лютага 2005 — 26 жніўня 2011 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Віктар Гайсёнак |
Наступнік: | Валеры Варанецкі |
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў | |
13 студзеня 1994 — 11 жніўня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Генадзь Бураўкін |
Наступнік: | Сяргей Лінг |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1951 Гомель |
Адукацыя: |
У 1978 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін[1]. У дыпляматычнай службе з 1979 году. З 13 студзеня 1994 году быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[2]. 11 жніўня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й адначасова прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3].
18 лютага 2005 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене[4]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 26 жніўня 2011 году[5].
25 верасьня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 1 верасьня 2011 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.