Беларускі спартовец, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Гры́гараў (нар. 9 верасьня 1948, Баранавічы, цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).
Аляксандар Грыгараў | |
Міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
6 ліпеня 2005 — 26 чэрвеня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Юры Сівакоў |
Наступнік: | Алег Качан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 лістапада 1948 (75 гадоў) Баранавічы, Баранавіцкая вобласьць |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры |
Узнагароды: |
Скончыў 57-ю менскую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і Менскую найвышэйшую партыйную школу. У юнацтве займаўся боксам[1].
Пасьля службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДСТ «Ураджай», затым быў начальнікам управы Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намесьнікам старшыні Рэспубліканскага савету ДФСТ прафсаюзаў.
З 1987 па 1996 узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартовы клюб «Спорт».
З 1996 па 2003 займаў пасаду намесьніка міністра спорту і турызму Беларусі.
З 2003 року быў дарадцам Выканаўчага камітэту СНД.
Зь ліпеня 2005[2] па чэрвень 2009 року — міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3]. У 2005—2010 таксама старшыня Беларускай фэдэрацыі аматарскага боксу[4].
У ліпені 2010 ачоліў Беларускую фэдэрацыю веславаньня[5].
З 2010 року працаваў кіраўніком найвышэйшай школы трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры[6]. У цяперашні час працуе загадчыкам катэдры фізычнага выхаваньня і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[7].
Кандыдат пэдагагічных навук. Заслужаны трэнэр БССР (1984). Заслужаны працаўнік фізычнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.