Альхімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альхі́мія (па-лацінску: alchimia, alchymia, ад арабскага خيمياء al-kîmîa) — старажытная галіна натурфілязофіі, у 17—18 стагодзьдзях паступова выцесьнена сучаснай хіміяй і фармакалёгіяй. У больш вузкім сэньсе — квазіхімічнае вучэньне пра пераўтварэньне мэталаў у золата і срэбра шляхам фізыка-хімічных маніпуляцыяў з дапамогаю адмысловага сродку, называнага філязофскім каменем. Часам альхіміяй называюць пэўныя мыстычныя, даоскія і псыхатэхнічныя практыкі (г. зв. унутраная альхімія), скіраваныя на дасягненьне несьмяротнасьці.