швэдзкі хімік, вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэ́д Бэ́рнгард Но́бэль (па-швэдзку: Alfred Bernhard Nobel Sv-Alfred Nobel.ogg ) (21 кастрычніка 1833, Стакгольм — 10 сьнежня 1896, Сан-Рэма (Італія)) — швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі. За ўвесь час свайго жыцьця Альфрэд Нобэль атрымаў 355 патэнтаў за свае вынаходніцтвы.
Альфрэд Нобэль | |
Alfred Bernhard Nobel | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1833 |
---|---|
Месца нараджэньня | Стакгольм |
Дата сьмерці | 10 сьнежня 1896 |
Месца сьмерці | Сан-Рэма, Італія |
Прычына сьмерці | кровазьліцьцё ў мозаг[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | хімік, прамысловец, філянтроп, фатограф, weapons manufacturer, інжынэр |
Навуковая сфэра | хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту |
Сябра ў | Швэдзкая каралеўская акадэмія навук |
Бацька | Эмануэль Нобэль[d][4] |
Маці | Каралін Андрыета Альсель[d][4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Альфрэд Нобэль быў трэцім сынам Эмануэля Нобэля (1801—1872). У раньнім дзяцінстве пераехаў зь сям’ёй ў Санкт-Пецярбург, дзе Эмануэль пачаў працу па распрацоўцы тарпэдаў. У 1859 годзе гэтым стаў займацца ягоны другі сын, Людвіг Эмануэль Нобэль (1831—1888). Альфрэд, які быў вымушаны вярнуцца ў Швэцыю з бацькам пасьля банкруцтва сямейнай справы, прысьвяціў сябе вывучэньню выбуховых рэчываў, асабліва бясьпечнай вытворчасьці і выкарыстоўваньню нітрагліцарыну.
На заводзе, які належаў сям’і Нобэля, было некалькі выбухаў, у адным зь якіх 3 верасьня 1864 загінуў малодшы брат Нобэля Эміль і яшчэ 5 рабочых.
Дзейнасьць Альфрэда Нобэля ў якасьці драматурга — адзін з малавядомых фактаў яго біяграфіі. Яго адзіная п’еса, «Нэмэзыда», 4-актавая трагедыя ў прозе аб Бэатрысе Чэнчы, была выдадзена, калі ён паміраў, і увесь тыраж, акрамя трох экзэмпляраў быў зьнішчаны адразу пасьля яго сьмерці, таму што п’еса была аб’яўлена скандальнай і блюзьнерскай. Першае ацалелае выданьне (дзьвюхмоўнае, на швэдзкай і эспэранта) было апублікаванае ў Швэцыі ў 2003.
Альфрэд Нобэль пахаваны на Паўночных могілках у Стакгольме (Сольне).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.