«Аль-Каіда» (літар. з араб. «аснова») — транснацыянальная тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная 11 жніўня 1988 г. у пакістанскім горадзе Пешавар (Паўночна-Заходняя Памежная правінцыя) 15 арабскімі ісламістамі на чале з Усамам бін Ладэнам[1].
Аль-Каіда | |
араб. القاعدة | |
Сьцяг аддзяленьня ў Іраку | |
Дата ўтварэньня | 11 жніўня 1988 (36 гадоў таму) |
---|---|
Тып | Тэрарыстычная |
Юрыдычны статус | Злачынная арганізацыя |
Месцазнаходжаньне | Хайбэр-Пахтунхва (Пакістан) |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Паўднёва-Заходняя Азія, Паўднёвая Азія, Паўночная Афрыка і Самалі |
Правадыр | Айман аль-Завахіры |
Кіроўны орган | Рада |
Колькасьць валянтэраў | 12750 (2014) |
Пасьля вываду войскаў СССР з Аўганістану «Аль-Каіда» накіравала вастрыё барацьбы супраць ЗША, краінаў г. зв. «Заходняга сьвету» і іх прыхільнікаў у ісламскіх краінах. Мэтай арганізацыі зьяўляецца зьвяржэньне сьвецкіх рэжымаў у ісламскіх краінах, стварэньне «Вялікага ісламскага халіфату».
Злачынствы
26 лютага 1993 г. «Аль-Каіда» ўчыніла падрыў Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку 606-кіляграмовай бомбай, ад якога загінулі 6 чалавек. 7 жніўня 1998 г. ажыцьцявіла падрыў амбасадаў ЗША ў Кеніі і Танзаніі, ад якога загінулі 224 чалавекі. 11 верасьня 2001 г. зладзіла паветраныя напады на Сусьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку і Пэнтагон у Вашынгтоне (ЗША), ад якіх загінулі 2996 чалавек. 11 сакавіка 2004 г. зьдзейсьніла падрыў 4 цягнікоў у Мадрыдзе (Гішпанія), ад якога загінуў 191 чалавек. 7 ліпеня 2005 г. учыніла падрыў сьмяротнікаў на грамадзкім транспарце ў Лёндане (Ангельшчына), што пацягнуў сьмерць 56 чалавек.
Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.