From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрыторыя Ізраілю адміністрацыйна падзелена на 7 акругаў (па-габрэйску: מחוז махоз), 15 падакругаў (па-габрэйску: נפה нафа́) і 50 прыродных зонаў[1].
У сваю чаргу, зь сямі акругаў выдзяляюцца тры муніцыпальныя раёны: Ерусалімская, Тэль-Авіўская і Хайфская акругі — і чатыры гісторыка-геаграфічныя вобласьці: Паўночная, Паўднёвая, Цэнтральная, Юдэя і Самарыя.
Акруга Юдэя і Самарыя (Заходні бераг ракі Ярдан) знаходзіцца пад кантролем Цэнтральнай ваеннай акругі Арміі абароны Ізраілю ад часоў Шасьцідзённай вайны 1967 году, але яна афіцыйна непрызнаная ААН часьцінаю ізраільськай тэрыторыі[2]. Зрэшты, такі ж спрэчны статус мае і падакруга Галян, у межах якой знаходзяцца Галянскія вышыні[3]. Сэктар Газа знаходзіўся пад ваенным кантролем Ізраілю з 1967 па 2005 год.
Нумар | Акруга | Адміністрацыйны цэнтар | Падакругі | Плошча (км²)[4] | Колькасьць насельніцтва (тыс. чал.)[5] |
---|---|---|---|---|---|
1 | Ерусалімская | Ерусалім | Супадае з тэрыторыяй акругі | 653 | 968.8 |
2 | Паўночная | Назарэт | Цфат, Кінэрэт, Ізрээль, Ака, Галян[6] | 4473 | 1304.6 |
3 | Хайфская | Хайфа | Хадэра, Хайфа | 866 | 926.7 |
4 | Цэнтральная | Рамла | Шарон, Пэтах-Тыква, Рамла, Рэхавот | 1294 | 1894.4 |
5 | Тэль-Авіўская | Тэль-Авіў | Супадае з тэрыторыяй акругі | 172 | 1295.0 |
6 | Паўднёвая | Бээр-Шэва | Ашкелён, Бээр-Шэва | 14185 | 1121.6 |
Юдэя і Самарыя[6] | Афіцыйна няма. Найбуйнейшы горад — Мадыін-Іліт | Бэтлеем, Хеброн, Джанін, Рамала, Ярдан, Шхем (Наблус), Тулькарм[7] | 5879[8] | 325.5[9] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.