Адхіленьне разьвіцьця
Эвалюцыйнае адхіленьне ў разьвіцьці органа на сярэдніх ступенях яго ўтварэньня. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адхіленьне разьвіцьця — эвалюцыйнае адхіленьне ў разьвіцьці органа на сярэдніх ступенях яго ўтварэньня.
- Ня варта блытаць з паталёгіяй — адхіленьнем ад нармальнага стану.
Здараецца падчас зародкавага разьвіцьця. Ёсьць відам філэмбрыягенэзу. Прыводзіць да зьмяненьня будовы органа ў дарослага арганізма ў параўнаньні з продкамі. Прыкладам у эпідэрмальная частка зачаткаў лускі ў паўзуноў на сярэдніх ступенях яе разьвіцьця падвяргаецца арагавеньню замест акасьцяненьня, як у акулаў. У расьлінаў прыкладам служаць клюбні і цыбуліны, якія ўтварыліся зь першаснай зародкавай расьліннай пупышкі. Тэрмін у 1864 годзе ўвёў нямецкі біёляг Ёган-Фрыдрых Мюлер(de)[1] (Фрыц Мюлер).