From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэкі маюць даўнюю традыцыю навучаньня ў пайдэі (адукацыі). Пайдэя была адной з самых галоўных сацыяльных каштоўнасьцяў у грэцкім і эліністычным сьвеце, а першая эўрапейская ўстанова, падобная на ўнівэрсытэт, зьявілася ў V стагодзьдзі ў Канстантынопалі і працавала ў розных формах да 1453 году, калі горад захапілі войскі Асманскай імпэрыі[1]. Унівэрсытэт у Канстантынопалі быў першай сьвецкай установай вышэйшай адукацыі ў хрысьціянскай Эўропе, паколькі там не вучылі рэлігійным навукам[2], і першым унівэрсытэтам у сьвеце, улічваючы першапачатковы сэнс унівэрсытэту як карпарацыі студэнтаў[1].
Сучасная адукацыя ў Грэцыі зьяўляецца абавязковай для ўсіх дзяцей ва ўросьце ад 6 да 15 гадоў. Яна ўключае пачатковую (па-грэцку: Δημοτικό Σχολείο — 6 клясаў) і няпоўную сярэднюю (па-грэцку: Γυμνάσιο — гімназія, 3 клясы) адукацыю. Існуюць дашкольныя ўстановы: ясьлі-сады (па-грэцку: Παιδικός σταθμός) для дзяцей ад 2,5 гадоў, якія працуюць асобна ў складзе дзіцячых садкоў (па-грэцку: Νηπιαγωγείο)[3].
Неабавязковую сярэднюю адукацыю, згодна з адукацыйнай рэформай 1997 году, можна атрымаць у двух тыпах адукацыйных устаноў: агульным ліцэі (з 1997 называліся па-грэцку: Ενιαίο Λύκειο, у 2006 годзе перайменаваны на па-грэцку: Γενικό Λύκειο і ўстановах прафэсійна-тэхнічнай адукацыі (па-грэцку: Τεχνικό Επαγγελματικό Εκπαιδευτήριο — тэхнікумах). Працягласьць навучаньня ў агульным ліцэі складае 2 ці 3 гады з атрыманьнем узроўню сярэдняй адукацыі А, у тэхнікуме — 3 гады з атрыманьнем узроўню адукацыі Б. Атэстат агульнага ліцэя толькі сьведчыць аб завяршэньні курсу сярэдняй адукацыі, атэстат тэхнікума ўзроўню Б дае права працаўладкаваньня па спэцыяльнасьці. Пры гэтым захоўваецца магчымасьць узаемнага пераходу навучэнцаў з адной установы ў іншую. Адукацыйнымі ўстановамі неабавязковай сярэдняй адукацыі таксама зьяўляюцца інстытуты прафэсійнай падрыхтоўкі (па-грэцку: Ινστιτούτο Επαγγελματικής Κατάρτισης), якія даюць афіцыйную, але неклясыфікаваную адукацыю, паколькі яны прымаюць як выпускнікоў гімназій, так і ліцэяў.
Згодна зь дзеючай Канстытуцыі Грэцыі (арт. 16.8), заснаваньне недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у краіне забаронена[4]. Дзяржаўную вышэйшую адукацыю можна атрымаць ва ўнівэрсытэтах і інстытутах тэхнічнай адукацыі (па-грэцку: Τεχνολογικό Εκπαιδευτικό Ίδρυμα). Паступіць у іх можна па выніках іспытаў пасьля другога ці трэцяга кляса ліцэя. Акрамя таго, ва ўзросьце 22 поўных гадоў у выніку лёсаваньня можна стаць студэнтам Грэцкага адкрытага ўнівэрсытэту. Навучальны год ва ўнівэрсытэтах працягваецца ў Грэцыі з 1 верасьня па 21 чэрвеня, у той час як уласна выкладаньне пачынаецца 11 верасьня і заканчваецца 15 чэрвеня. На працягу году існуюць канікулы, прымеркаваныя да Калядных сьвятаў і Вялікадня, агульная працягласьць якіх не перавышае 4 тыдняў[5].
Сярод самых прэстыжных унівэрсытэтаў Грэцыі[6]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.