Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка АджАССР, Аджарская ССР, або Аджарыя)[lower-alpha 1] самапраўная рэспубліка на поўдні СССР, на паўднёвым-захадзе Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. На захадзе амывалася Чорным морам. Плошча АджАССР 3 тыс. км2.

Хуткія факты
Аджарская АССР
абх. აჭარის ავტონომიური საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა
Thumb Thumb
Сьцяг Герб
Thumb
Афіцыйная мова расейская
грузінская
Сталіца Батумі
Найбуйнейшы горад Батумі
Плошча
 • агульная

3 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1969)

310 000
Валюта Савецкі рубель
Закрыць

Насельніцтва

Насельніцтва па стане на 1985 год 379 000 чал., зь іх мяшчан 45 %. Грузінаў у АджАССР было 284 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, армяне і інш.

Земскі падзел

Аджарская АССР ня мела абласьцёў. Яна дзялілася па стане на 1989 год на 5 раёнаў[1] [2] [3].

АджАССР мела 2 местаў, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Аджарскае АССР Батумі.

Краявід

Thumb
Чарцеж Аджарыі.

Аджарская АССР амывалася Чорным морам. Была разьмешчаная на схіле Малога Каўказу. Надвор'е ў Аджарскае АССР было гарачае і марское[lower-alpha 2]. Сярэдняя цеплыня студзеня на памор'і 46 Ц, у гарах ад 2 да 2 Ц, ліпеня адпаведна 2023 Ц і 1620 Ц. Ападкаў ад 1 000 да 2 800 мм у год.

Рака Чорах.

Лясы займалі больш за 50 % зямель Аджарскае АССР. На памор'і расла трапічная расьліннасьць.

Мінулае

У 6 ст. да н. э. была на землях Аджарскае АССР Калхідзкае царства, ў 43 ст. да н.э. Ібэрыя. З 4 ст. у складзе Лазіка. У пач. 610 ст.ст. пад уладаю Грэцыі, Арабскае дзяржавы. У 11 ст. пад вайсковым націскам сэльджукаў. У 1112 ст.ст. культурны росквіт Грузыі і Аджарыі. У 1314 ст.ст. пад уладаю манголаў. У 1519 ст.ст. землі Аджарскае АССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсыяю. У 1878 годзе землі Аджарскае АССР далучаныя да Расеі. Землі АджАССР ўваходзілі ў Батумскую вобласьць. У 1918 годзе землі Аджарскае АССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі. З 1919 па 1920 гады землі Аджарскае АССР сталі часткаю незалежнае Грузіі.

Незалежнасьць (1919-1920)

З 1919 па 1920 гады землі ГССР сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР.

Савецкая ўлада (1920-1991)

У 1921 годзе землі захопленыя РСФСР. 16 ліпеня 1921 году створаная Аджарская АССР у складзе ГССР, якая была ў складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

Узнагароды

Абхаская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1967)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя

У Аджарскае АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы аджарская, а была часткаю Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.

Гаспадарка

Пад уладаю бальшавікоў Аджарская АССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:

  • нафтапераапрацоўчая
  • машынабудаўнічая
    • электра-тэхнічныя вырабы
    • прыборы для харчовае прамысловасьці
    • суднабудаваньне
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • чайная
    • тытунёвая
    • вінаробчая
    • кансэрвовая
  • лёгкая прамысловасьць
    • абутковая
    • гарбарная
  • дзераваапрацоўка

Найвялікшыя электрастанцыі Аджарыдзкальская ГЭС.

Сельская гаспадарка

Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:

  • чай
  • цытрусавыя
  • тытунь
  • алеі.

Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.

У гарах мелася авечкагадоўля і выпас козаў.

Адпачынак

Былі курорты: Батумі, Кабулеці, Ціхізьдзіры, Зялёны мыс, Махінджаўры.

Возныя

Аджарская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Тбілісі ў Батумі.

Галоўная марская прыстань Батумі.

Крыніцы

Заўвагі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.