![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Marcus_agrippa_louvre_portrait.jpg/640px-Marcus_agrippa_louvre_portrait.jpg&w=640&q=50)
Агрыпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Віпсаніюс Агрыпа (па-лацінску: Marcus Vipsanius Agrippa; 63 да н. э.— 12 да н. э.) — рымскі дзяржаўны дзяяч і ваеначальнік[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Marcus_agrippa_louvre_portrait.jpg/640px-Marcus_agrippa_louvre_portrait.jpg)
Быў умелым ваеначальнікам, перамог у марской бітве пад Наўлохам (36 да н. э.). Паходзіў, быццам, зь невысакароднай сям’і, але быў сябрам і паплечнікам імпэратара Актавіяна Аўгуста. Аўгуст скасаваў шлюб Агрыпы са сваёй пляменьніцай Марцэлай (21 да н. э.) і ажаніў яго са сваёй дачкой Юліяй, аднак тры сыны Агрыпы і Юліі — Гай Цэзар, Люцыюс Цэзар і Агрыпа Постум, які нарадзіўся пасьля сьмерці бацькі, памерлі рана. Таксама ў Агрыпы і Юліі была дачка — Агрыпіна Старэйшая.
Вядомая статуя Агрыпы ў традыцыйным рымскім выглядзе і адзеньні, зробленая ў той пэрыяд, калі ён стаў зяцем Аўгуста.