спадарожнік Урана From Wikipedia, the free encyclopedia
Абэрон — другі па велечыні спадарожнік Урану і дзявяты па масе сярод спадарожнікаў Сонечнай сыстэмы. Таксама вядомы пад назвай «Уран IV». Адкрыты 11 студзеня 1787 року Ўільямам Гершэлям і названы ім у гонар фантастычнага караля феяў і эльфаў з твораў Ўільяма Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Спадарожнік зьяўляецца самым далёкім ад Урану, яго арбіта разьмешчана часткова па-за межамі магнітасфэры Ўрану.
спадарожнік Урану | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Уільям Гершэль |
Дата адкрыцьця | 11 студзеня 1787[1] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 583 520 км[2] |
Эксцэнтрысытэт | 0.0014[2] |
Арбітальны пэрыяд | 13,463234 дня[2] |
Нахіл арбіты | 0,058° (да экватару Ўрану)[2] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 1522,8 км |
Сярэдні радыюс | 761,4 ±2.6 км (0.1194 Зямнога) |
Плошча паверхні | 7 285 000 км² |
Маса | 3.014 ±0.07521 кг[3] |
Шчыльнасьць | 1.63 ±0.05 г/см³[3] |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,346 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам |
Альбэда | 0,23 |
Бачная зорная велічыня | 14,1 |
Тэмпэратура паверхні | 70 - 80 К (−203 - −193 °С)[4] |
Атмасфэра | адсутнічае |
Верагодна Абэрон сфармаваўся з Акрэцыйнага дыску, атуляўшага Ўран адразу пасьля ўзьнікненьня плянэты. Спадарожнік складаецца з каменю і лёду ў роўных прапорцыях, і, верагодна, дыферэнцыяваны на каменнае ядро и ледзяную мантыю. На мяжы верагодна маецца слой вадкай вады. Паверхня Абэрону цёмная з чырвоным адценьнем. Рэльеф спадарожніку фармуецца ў асноўным ударамі астэроідаў і камэт. На паверхні прысутнічаюць шмат кратэраў, дыямэтар якіх сягае 210 км². На спадарожніку маюцца сыстэмы рвоў (грабэнаў), утварыўшыхся за часамі тэктанічных працэсаў на этапе фармаваньня плянэты.
Спадарожнік Абэрон вывучаецца па здымках зробленых адзіным касьмічным апаратам «Вояджэр-2», які праляцеў побач з Уранам і яго спадарожнікамі ў студзені 1986.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.