Абменны курс
цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абме́нны курс[1] (валютны курс) — цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы (эўра і спэцыяльныя правы запазычваньня).
Служыць каэфіцыентам пераліку адной валюты ў другую пры абмене імі. Патрэбны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталу. Выкарыстоўваецца для параўнаньня цэнаў на краёвым і міжнародным рынках, паказьнікаў разьвіцьця краінаў і пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Галоўныя і найбольшыя банкі краінаў праводзяць расцэнку для яго афіцыйнага ўсталяваньня. Пры прамой расцэнцы замежную грашовую адзінку выражаюць у пэўнай колькасьці айчыннай грашовай адзінкі. У Брытаніі існуе адваротная расцэнка, пры якой фунт стэрлінгаў выражаецца ў пэўнай колькасьці замежнай грашовай адзінкі. Для ўстойлівасьці абменнага курсу дзяржава можа прадпрымаць валютную інтэрвэнцыю[2].