From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўі́нчэстэр (па-ангельску: Winchester) — адміністрацыйны цэнтар графства Гэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны. Паводле зьвестак перапісу 2001 году насельніцтва складала 41,420 чалавек.
Ўінчэстэр | |||||
анг. Winchester | |||||
| |||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Графства: | Гэмпшыр | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 01962 | ||||
Паштовы індэкс: | SO22, SO23 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°3′48″ пн. ш. 1°18′31″ з. д. | ||||
Ўінчэстэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ўінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Ўэсэкс і Ангельшчыны. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага гораду Вэнта Бэльгарум (Venta Belgarum). Ўінчэстэр знакаміты сваёй катэдрай, якая ёсьць адной з найбуйнейшых у Ангельшчыне. Ейнае будаваньне пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагодзьдзі й было працягнута нарманамі, што захапілі астравы.
На ўскрайку Старога Ўінчэстэра стаяць руіны замку, брама Ўэст Гейт (West Gate) зь Вялікай Заляй (Great Hall), што была пабудаваная ў 1234 годзе. Паводле паданьні, менавіта ў гэтай залі за сталом караля Артура зьбіраліся рыцары круглага стала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.