Інстытут мовазнаўства
Навукова-дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў лістападзе 1929 году. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа — навукова-дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў лістападзе 1929 году.
Інстытут мовазнаўства | |
Абрэвіятура | ІМЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 2 лістапада 1929 (94 гады таму) |
Юрыдычны статус | філія |
Месцазнаходжаньне | Менск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2 |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Кіраўнік | Ігар Капылоў |
Намесьнік па навуковай працы | Сяргей Гаранін |
Навуковая сакратарка | Вольга Міцкевіч[1] |
Старшыня Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі | Аляксандар Лукашанец[2] |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Рэспубліканскія тапанімічная і тэрміналягічная камісіі |
Сайт | iml.basnet.by |
Колішняя назва | Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы (ліпень 1935 — 29 траўня 1952), Інстытут мовы і літаратуры (9 лістапада 2007 — 2012), Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (2012 — 23 лістапада 2015) |
На 2018 году Інстытут улучаў 2 Рэспубліканскія камісіі — тапанімічную і тэрміналягічную — і 6 навукова-дасьледчых аддзелаў: 1) сучаснай беларускай мовы, 2) гісторыі беларускай мовы, 3) дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, 4) лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, 5) славістыкі і тэорыі мовы, 6) беларуска-расейскіх моўных сувязяў[3]. Таксама Інстытут ажыцьцяўляў набор у асьпірантуру і дактарантуру па 3 спэцыяльнасьцях: беларуская мова, славянскія мовы і расейская мова[4]. Інстытут зьяўляецца філіяй Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, што ўваходзіць у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Акадэміі навук.