мовазнаўчая дысцыпліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Лексыкалёгія — разьдзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексыка як сукупнасьць словаў мовы. Падзяляецца на агульную, якая вывучае заканамернасьці функцыянаваньня словаў, уласцівыя ўсім мовам, і прыватную, якая вывучае такія заканамернасьці, уласьцівыя якой-небудзь мове.
У межах прыватнай лексыкалёгіі вылучаюцца лексыкалёгіі:
Лексыкалёгія дасьледуе функцыянаваньне словаў як асобных адзінак мовы; выяўляе разнастайныя міжслоўныя сувязі: паводле гукавой формы (аманімія, паранімія), тоеснасьці значэньняў (антанімія), паводле сувязі словаў з пазамоўнымі фактарамі (утварэньне лексыка-сэмантычных, тэматычных групаў), паводле здольнасьці ўступаць у свабодныя і зьвязаныя спалучэньні; раскрывае суаднесенасьць слова са стылямі мовы (агульнаўжывальнасьць і стылістычная дыфэрэнцыяцыя), вывучае шляхі ўзнікненьня і суіснаваньня ў мове словаў рознага паходжаньня; распрацоўвае нормы словаўжываньня.
Лексыкалёгія непасрэдна зьвязаная зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства: сэмасіялёгіяй, анамасыялёгіяй, анамастыкай, стылістыкай, дыялекталёгіяй, фразэалёгіяй, этымалёгіяй, лексыкаграфіяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.