Імплёзія — працэс зьнішчэньня аб’екту, падчас якога ягоныя часткі разьлятаюцца ўнутар сябе, а ня вонкі, як падчас выбуху. Пры гэтым аб’ект зьмяншаецца ў аб’ёме і канцэнтруе матэрыю ды энэргію. Звычайна прычынай імплёзіі ёсьць розьніца ўнутранага (ніжэйшага) і вонкавага (вышэйшага) ціску або сілаў, якія дзейнічаюць знутры і звонку. Прыкладамі такога эфэкту можна назваць унутраны выбух падводнай лодкі, расьціснутай гідрастатычным ціскам вакольнай вады[1] і каляпс масіўнай зоркі пад уласным гравітацыйным цяжарам.

Thumb
Падчас эксплёзіі (уверсе) сіла разыходзіцца вонкі ад крыніцы. Падчас імплёзіі аб’ект схлопваецца ў сябе (звычайна праз сьціск вонкавай сілы).

Пры імплёзіі можа адбывацца і раскід рэчыва вонкі (напрыклад, пры сутыкненьнях кавалкаў адзін з адным), але гэта не канечны і далёка ня сутнасны складнік імплёзіі. Калі дагэтуль аб’ект быў цьвёрдым, то звычайна пасьля імплёзіі ён прымае шчыльнейшую форму.

Прыклады

Падчас ядзернай імплёзіі сфэра з плютону, урану або іншага рашчапляльнага рэчыва(d) згортваецца ў сфэрычную структуру выбуховых зарадаў. Ад гэтага аб’ём рэчыва зьмяншаецца, павялічваючы шчыльнасьць удвая-ўтрая, за кошт чаго дасягаецца крытычная маса і ствараецца ядзерны выбух. У некаторых відах тэрмаядзернай зброі энэргія гэтага выбуху далей выкарыстоўваецца для імплёзіі капсюлю паліва, якое пасьля загараецца і пачынае тэрмаядзерную рэакцыю. Увогуле выкарыстаньне радыяцыі з мэтай імплёзіі, напрыклад у вадародных бомбах ці ў лязэрах на інэрцыйна-тэрмаядзерным сынтэзе(d), называецца радыяцыйнай імплёзіяй(d).

Кавітацыя(d) (утварэньне і разбурэньне бурбалак у вадкасьці) ўключае працэс імплёзіі. Пры ўтварэньні бурбалак (напрыклад, хуткаходным прапэлерам) вакольная вадкасьць адразу ж іх разбурае ў імплёзіі.

Імплёзія — ключавая падзея гравітацыйнага каляпсу вялікіх зорак, падчас якой могуць утварацца звышновыя, нэўтронныя зоркі і чорныя дзіркі. Найчасьцей гэта адбываецца, калі ўнутраная частка вялікай зоркі (ядро) згасае; без крыніцы цеплыні зорка больш ня мае сілы ўтрымліваць электроны і пратоны, і ядро вельмі хутка схлопваецца ў сябе, становячыся нэўтроннай зоркай ці чорнай дзіркай; вонкавыя часткі зоркі правальваюцца ўнутар і пры адскоку ад наваўтворанай нэўтроннай зоркі (калі яна стварылася) утвараюць звышновую.

Унутры электронна-прамянёвых трубак існуе вакуўм. Пры пашкоджаньні абалонкі такіх трубак можа адбыцца магутная імплёзія з раскіданьнем шкляных аскепкаў зь вялікай хуткасьцю.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.