Іжорская мова
фіна-вугорская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іжорская мова (альбо інґры́йская) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ іжора. Мае шмат агульных рысаў разам з паўднёвымі гаворкамі фінскае мовы, у прыватнасьці з гаворкамі фінаў-эўрамёйсаў і фінаў-інкеры.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Іжорская мова | |
Іžor(k)an keeli/kiili, maakeel | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Ленінградзкая вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 100 чалавек[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 8а памірае[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | izh |
SIL | izh |
Закрыць
Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі іжорскую мову роднай лічылі толькі 123 чалавекі з прыкладна 500-1000 прадстаўнікоў народу іжора.