Іван Мазэпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Сьцяпа́навіч Мазэ́па (па-ўкраінску: Іва́н Степа́нович Мазе́па, па-польску: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасьня 1709) — гетман Украіны ў 1687—1709 гадах. Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Ўкраіне ў пэрыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазэпы з Расеяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэньне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасьля паразы швэдзкай арміі пад Палтавай — эміграваў. Памёр у Бэндэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галацы (цяпер Румынія).
Мазэпа быў адлучаны ад маскоўскай царквы за «здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Эвангельлі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеяньняў»[1]. Шматлікія зьвяртаньні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячоў у ХХ стагодзьдзі аб скасаваньні анатэмы Мазэпе, ў тым ліку апошняя за часам (2008) адозва прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала аніякіх вынікаў[2].