From Wikipedia, the free encyclopedia
Фіялкавыя (Violaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 31 род і 980 відаў[1].
Фіялкавыя | |
Фіялка пахучая (Viola odorata) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальпігіякветныя (Malpighiales) |
Сямейства | Фіялкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Violaceae Batsch | |
Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя або аднагадовыя травы, хмызьнякі, паўхмызьнякі, часам лазячыя, рэдка дробныя дрэвы. Лісьце сьпіральна разьмешчанае, рэдка супротыўнае або вэртыкальнае, простае, суцэльнае або зубчастае, рэдка расьсечанае; прылісткі прысутныя. Кветкі адзінкавыя або ў простым альбо складаным суквецьці; чашалісьцікаў 5; пялёсткаў 5; тычачак 5. Плод — каробачка, рэдка арэх ці ягада. Насеньне [1-](3-)6–75[2][3][4].
Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, але асабліва ў трапічных рэгіёнах[2][3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.