невялікае сельскае паселішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Фальва́рак (па-нямецку: Vorwerk — хутар, фэрма) — невялікае сельскае паселішча ў 1—5 двароў.
Першыя фальваркі на Беларусі ўзьніклі ў канцы ХV — пачатку ХVI стагодзьдзя (паводле іншых зьвестак у другой палове ХVI ст.[1]) Гэта былі адмысловыя фэадальныя гаспадаркі, спэцыялізаваныя выключна на вытворчасьці збожжа на продаж. Маёнткі здаваліся арандатарам, якія абавязваліся плаціць пэўны падатак.
Але ўжо ў ХVI ст. у інвэнтарох фальваркі часьцей згадваюцца як дробныя ўладаньні (вотчына) дробных абшарнікаў, атрыманыя шляхам выкупу апошніх у лятыфундыстаў. Паводле характару і структуры забудовы фальваркі адпавядалі абшарніцкім маёнткам ці заможным шляхецкім засьценкам. Да сярэдзіны ХVIII ст. іх колькасьць на тэрыторыі Беларусі значна павялічылася. Фальварак стаў асноўным тыпам уладаньня абшарнікаў «сярэдняй рукі». Тэрмін перайшоў і на арэндныя ўладаньні: маёнткі лясьнічых, арандатараў мануфактураў, карчмароў і г. д. У ХIХ—ХХ стагодзьдзях фальваркам часам называлі вёску на зямлі арандатара. У Заходняй Беларусі фальваркі як тып паселішча праіснавалі да канца 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.