Remove ads
беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Кара́нік (нар. 1973, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар-анколяг.
Уладзімер Каранік | |
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму | |
---|---|
22 жніўня 2020 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Уладзімер Краўцоў |
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
11 ліпеня 2018 — 22 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Валеры Малашка |
Наступнік: | Зьміцер Піневіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1973 (51 год) Горадня, БССР |
Адукацыя: | Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут |
Узнагароды: | |
У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут. Кандыдат мэдычных навук (2006).
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава (раней — Навукова-дасьледчы інстытут анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава). Быў доктарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзяленьня таракальнай анкапаталёгіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 году займаў пасаду галоўнага ўрача Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру.
11 чэрвеня 2019 году прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[1]. 22 жніўня пераведзены на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.
22 жніўня 2020 году прызначаны старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту[2].
17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[3], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка — Швайцарыя[5]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Караніка далучылася Канада[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.