адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Талачы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 478 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Талачын.
Талачынскі раён | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Талачын |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Алег Лындзін[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 24 478[2] |
Шчыльнасьць | 16,3 чал./км² |
Плошча | 1498,56[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 234 м[4] |
Месцазнаходжаньне Талачынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-36 |
Паштовыя індэксы | 211 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Талачынскі раён падзелены на 7 сельсаветаў — Аболецкі, Валосаўскі, Воўкавіцкі, Коханаўскі, Серкавіцкі, Слаўнаўскі і Талачынскі.
Утвораны 17 ліпеня 1924 году. Некаторыя населеныя пункты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі раёну, згадваюцца ў летапісах XI—XII стагодзьдзяў, у тым ліку і старадаўні Друцак, якому ў 2001 годзе споўнілася 1000 гадоў. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[5].
Мяжуе з Аршанскім, Сеньненскім, Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Магілёўскай вобласьцю.
Праз раён пралягае чыгунка і аўтамагістраль Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі, газаправоды Ямал — Эўропа і Таржок — Менск — Івацэвічы, нафтаправод Унеча — Дзісна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.