рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сі́па — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Сіпа | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Грабава |
Вусьце | Шчара |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басэйну | 147 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дзярэчын.
Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёну, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночным захадзе ад вёскі Пяшчанкі Мастоўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 9 км: ад вёскі Букштава да вёскі Малых Азёркаў (3 км) і ад пункту за 1,4 км ніжэй возера Азяранскага да вёскі Баяраш (6 км). Абалона да возера амаль на ўсім працягу забалочаная[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.