вёска ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэрліба́шава (па-расейску: Стерлибашево; па-башкірску: Стәрлебаш) — вёска ў Расеі, разьмешчаная ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Стэрлібашаўскага раёну, разьмешчаны за 171 км ад Уфы. Колькасьць насельніцтва на стане на 2010 год складала 5930 чалавек. Большасьць насельніцтва фармуюць татары.
Стэрлібашава | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1680 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Насельніцтва: | |||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′14″ пн. ш. 55°15′31″ у. д. | ||||
Стэрлібашава |
Вёска Стэрлібашава заснаваная ў 1751 годзе гандлярамі-татарамі, якія перасяліліся сюды зь земляў каля Арэнбургу, якія набылі ў башкіраў зямлі ва ўласнасьць. На набытых імі землях былі заснаваны шэраг і іншых вёсак. У 1859 годзе ў вёсцы налічвалася 125 двароў. Паводле перапісу 1920 году існавала дзьве вёскі Стэрлібашава, дзе жылі башкіры і татары ў колькасьці 2619 чалавек. За часам Расейскай імпэрыі вёска сталася адным з цэнтраў падрыхтоўкі кадраў мусульманскіх сьвятароў, то бок мясцовае мэдрэсэ пачало функцыянаваць з 1720 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.