From Wikipedia, the free encyclopedia
Слуцкія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Слуцку. Складаўся зь Верхняга (Горнага) і Ніжняга (Дольнага) замкаў, якія знаходзіліся на Замчышчы на беразе ракі Бычку пры яго ўтоку ў Случ (у XI—XIV стагодзьдзях тут разьмяшчаўся дзядзінец старажытнага гораду), а таксама Новага замка (Цытадэлі), які стаяў на Новым Месьце на левым беразе Случы. Існаваў у XV—XVIII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Слуцкія замкі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Дата заснаваньня | XV ст. |
У XV ст. у Слуцку збудавалі першы драўляны замак (упершыню ўпамінаецца ў 1409 годзе). Гэты Верхні замак значыцца ў мескіх інвэнтарах за 1627, 1728, 1791, 1793 і 1800 гады (у 1791 годзе ў ім зьмяшчалася тры гарматы). Збудаваны побач зь Верхнім, Ніжні замак, паводле інвэнтару 1687 году, зьмяшчаў тры палацы. У XVIII ст. абодва гэтыя замкі мелі назву «Земляны замак».
Новы замак (Цытадэль) збудавалі ў XVII ст. як частку сыстэмы мескіх умацаваньняў.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс замкаў зруйнавалі разам зь мескімі ўмацаваньнямі.
Займаў прыродную выспу авальнай формы памерам 80 на 100 мэтраў, якая ўзвышалася над абалонай ракі Случы на 5—7 мэтраў у сутоках яе з ракой Бычком. У пачатку XV ст. стаяў на насыпным капцы і меў драўляныя сьцены і вежы. Пэрымэтрам пляцоўка атачалася глініста-пясковым валам шырынёй у аснове 22 мэтры і вышынёй больш за 4 мэтры. З боку поля вал апярэзваўся ровам шырынёй 25 мэтраў і глыбінёй каля 2 мэтраў. Схілы ўмацоўваліся дубовымі завостранымі на конус палямі даўжынёй 4—6 мэтры. Зь XVII ст. займаў плошчу каля 1,5 га. Меў пад’ёмны мост з парэнчамі, які вёў цераз абарончы роў да ўваходнай брамы. Над ёй была высокая вежа з гадзіньнікам. На вежы знаходзіўся пакрыты пазалотай медны шар з выявай арла на ім. Замкавая брама мела 4 ярусы бою. На восі ўезду стаяў 1-павярховы палац з часаных брусоў на падмурку.
Разьмяшчаўся на паўночным усходзе ад Верхняга замка (на месцы былога вакольнага гораду) і аддзяляўся ад яго запоўненым вадой ровам. Быў на 2—3 м ніжэйшы за Верхні і меў выгляд няправільнага чатырохкутніка плошчай 1,9 га. Атачаўся земляным валам і драўляным парканам. У другой палове XVII ст. зьмяшчаў тры палацы, зрубленыя з часанага бруса на падмурку, вазоўню, стайню ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Разам зь Верхнім замкам абмываўся водамі ракі Бычку з дапамогай плацінаў і штучнага рова, які злучаў Бычок з Случчу.
Меў форму квадрата плошчай 1,1 га з чатырма бастыёнамі і адным равэлінам. На бастыёнах і курцінах стаялі драўляныя вежы, што не ўласьціва для заходне-эўрапэйскай бастыённай фартыфікацыі. Новы замак атачаўся вадзяным ровам, злучаным з ракой Случчу патаемным шлюзам. Уваход у цытадэль вёў цераз мост і браму, якая знаходзілася ў тоўшчы вала. Яна была 1-павярховая і мела вароты з двух палотнішчаў, зьбітых з дубовых дошак[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.