места ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэшаў (па-польску: Rzeszów; па-украінску: Ря́шів) — горад у паўднёва-усходняй Польшчы, ёсьць адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводзтва і Рэшаўскай дыяцэзіі. Жэшаў утварае гарадзкую акругу, а таксама зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэшаўскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае 177 862 чалавекі[3].
Рэшаў | |||||
польск. Rzeszów | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 19 студзеня 1354 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падкарапацкае ваяводзтва | ||||
Прэзыдэнт места: | Тадэвуш Фэрэнц[d] і Конрад Фіёлек[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 384 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 17 | ||||
Паштовы індэкс: | 35-001–35-959 | ||||
Нумарны знак: | RZ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°2′28″ пн. ш. 21°59′56″ у. д. | ||||
Рэшаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.erzeszow.pl/ |
Горад ёсьць адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходнай Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналягічны парк, дзейнасьць якога скіраваная на разьвіцьцё высокатэхналягічнай прамысловасьці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Рэшаўскі ўнівэрсытэт і Рэшаўскі політэхнічны інстытут імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай зь якіх зьяўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).
Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі Дрэздэн — Кіеў, Беласток — Кошыцы. Прыкладна за 100 км ад Рэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славаччынай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.