From Wikipedia, the free encyclopedia
Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (па-ангельску: Rodrigo Roa Duterte; нарадзіўся 28 сакавіка 1945 году, Маасін, Усходняя Лейтэ, Філіпіны) — 16-ы прэзыдэнт Філіпінаў. Юрыст і палітык бісайскага паходжаньня. Займаў пасаду мэра Давао, гораду на востраве Мінданао 7 тэрмінаў, у цэлым больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам і кангрэсмэнам гораду.
Радрыга Дутэртэ | |
Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-ceb" does not exist. | |
16-ы прэзыдэнт Філіпінаў | |
---|---|
30 чэрвеня 2016 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Лені Рабрэда |
Папярэднік: | Бэнігна Акіна ІІІ |
Віцэ-мэр Давао | |
30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2016 | |
Папярэднік: | Сара Дутэртэ-Капрыё |
Наступнік: | Сара Дутэртэ-Капрыё |
Мэр Давао | |
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010 | |
Наступнік: | Сара Дутэртэ-Капрыё |
Віцэ-мэр Давао | |
2010 — 30 чэрвеня 2013 | |
Папярэднік: | Сара Дутэртэ |
Наступнік: | Паолё Дутэртэ |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао | |
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001 | |
Папярэднік: | Праспэра Награлес |
Наступнік: | Праспэра Награлес |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 сакавіка 1945 (79 гадоў) Маасін, Філіпіны |
Партыя: | Філіпінская дэмакратычная партыя «Народная ўлада» |
Сужэнец: | Элізабэт Абэляна Цымэрман (1973-2000), С'еліта «Ханэйлет» Авансэнья (партнэр) |
Дзеці: |
Паолё Ц. Дутэртэ Сара Дутэртэ-Капрыё Сэбастыян Ц. Дутэртэ Вераніка Ц. Дутэртэ |
Бацька: | Вісэнтэ Дутэртэ |
Маці: | Саледад Роа-Дутэртэ |
Адукацыя: | Каледж Сан-Бэда і Унівэрсытэт Ліцэя Філіпінаў |
Сын губэрнатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 року сям’я пераехала ў Давао.
У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў коледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі места Давао. Пасьля гэтага тройчы пераабіраўся на мэра места Давао. У 2010 року саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.
За часам мэрства Радрыга Дутэртэ Давао ператварылася ў мірнае і спакойнае места. Узровень злачыннасьці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя турапэратары характарызуюць Давао як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі»[1].
За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[1], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патураньне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расьсьледаваньня[1][2][3]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасьць да забойстваў.
У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.