Пасьлёнавыя (Solanaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 100 родаў і 2600 відаў[1].
Пасьлёнавыя | |
Паслён чорны (Solanum nigrum) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Пасьлёнакветныя (Solanales) |
Сямейства | Пасьлёнавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Solanaceae Juss. | |
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнякі, невялікія дрэвы, зрэдку ліяны. Лісьце чарговае, адзінкавае або парнае, простае або складанае; прылісткі адсутнічаюць; ліставая пласьцінка цэлая, зубчастая, лопасьцевая або падзеленая. Кветкі ў суквецьці альбо адзіночныя; чашачкі і венца 5, радзей 4 ці 6–9-часткавыя; тычачак столькі, колькі частак венца. Плод — ягада або каробачка, зрэдку касьцянка (Duckeodendron, Goetzea, Espadaea, Henoonia). Насеньне звычайна шматлікае, зрэдку адзінкавае[2][3][4].
Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, але пераважна ў трапічнай Амэрыкі[2][3][4].
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.