From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікала́е Чу́кэ (па-румынску: Nicolae Ciucă; нар. 7 лютага 1967 году, Пленіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі вайсковы і палітычны дзяяч. Чукэ выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 7 па 23 сьнежня 2020 году, а таксама працаваў прэм’ер-міністрам з 25 лістапада 2021 году па 12 чэрвеня 2023 году[2][3]. Браў удзел у некалькіх войнах, у тым ліку ў Іраку. З 2015 па 2019 гады быў начальнікам румынскага генэральнага штабу. З 4 лістапада 2019 году па 25 лістапада 2021 году займаў пасаду міністра абароны Румыніі.
Нікалае Чукэ | |
па-румынску: Nicolae Ciucă | |
4 лістапада 2019 — 25 лістапада 2021 | |
Папярэднік | Gabriel-Beniamin Leș[d] |
Наступнік | Vasile Dîncu[d] |
1 студзеня 2015 — 28 кастрычніка 2019 | |
Папярэднік | Ștefan Dănilă[d] |
Наступнік | Daniel Petrescu[d] |
з 21 сьнежня 2020 | |
25 лістапада 2021 — 12 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Фларын Кыцу |
Наступнік | Марчэл Чалаку |
старшыня[d] (Нацыянальная лібэральная партыя)
|
|
з 10 красавіка 2022 | |
Папярэднік | Фларын Кыцу |
7 сьнежня 2020 — 23 сьнежня 2020 | |
Папярэднік | Людовік Орбан[d] |
Наступнік | Фларын Кыцу |
з 13 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Alina Gorghiu[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 лютага 1967 (57 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1985 годзе ў Краёве скончыў вайсковы ліцэй імя Тудара Уладымірэску і Акадэмію сухаземных войскаў імя Нікалае Бэлчэску ў Сыбіў ў 1988 годзе. За часам сваёй вайсковай кар’еры браў удзел у місіях у Аўганістане, Босьніі і Герцагавіне і Іраку. З 2001 па 2004 гады быў камандзірам 26-га пяхотнага батальёна (таксама вядомага як «Чырвоныя Скарпіёны»), зь якім браў удзел у апэрацыі «Несакрушальная свабода» ў Аўганістане і апэрацыі Старажытны Бабілён у Іраку. У траўні 2004 году ў Эн-Насырыі ачоліў войска ў першай бітве, у якой румынскія жаўнеры ўпершыню з часоў Другой сусьветнай вайны актыўна ўдзельнічалі[4]. 25 кастрычніка 2010 году атрымаў чын генэрала[4][5].
У 2015 годзе Чукэ быў прызначаны начальнікам Генэральнага штабу[6]. У 2018 годзе прэзыдэнт краіны Кляўс Яганіс перапрызначыў яго на гэты пост[4][6], што прывяло да канфлікту між прэзыдэнтам, прэм’ер-міністрам Віярыкай Дэнчылэ, і тагачасным міністрам абароны Габріелем-Бэніямінам Лешам, які меў намер зьмяніць сваю пасаду[6].
4 лістапада 2019 году на прапанову Нацыянальна-лібэральнай партыі стаў міністрам абароны Румыніі[7]. У кастрычніку 2020 году ўступіў у Нацыянальна-лібэральную партыю, каб балятавацца у Сэнат Румыніі на наступных парлямэнцкіх выбарах[8]. 7 сьнежня 2020 году, пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Людавіка Орбана, Кляўс Яганіс прызначыў Чукэ выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ён кіраваў часовым урадам, пакуль згодна з вынікамі парлямэнцкіх выбараў 2020 году ня быў сфармаваны новы ўрад Фларына Кыцу[9].
Падчас прэм’ерства Чукэ Румынія перажыла дэмакратычны адкат[10]. Пры гэтым часопіс The Economist улучыў краіну ў сьпіс дэмакратым ў Эўрапейскім Зьвязе на апошнае месца[11], нават ніжэй Вугоршчыны Віктара Орбана[12].
Жанаты, мае адно дзіця. Размаўляе па-ангельску ды па-румынску[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.