Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рва (Нарова, па-эстонску: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградзкай вобласьці Расеі. Самая буйная рака Эстоніі. Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры і злучае яго зь Фінскім залівам. Другая паводле велічыні рака, якая упадае ў Фінскі заліў. Паводле ракі названыя Нарвенская культура ды горад Нарва.
Нарва | |
эст. Narva | |
Нараўская й Івангародзкая крэпасьці на Нарве | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Пэйпсі |
Вышыня вытоку | 30 |
Вусьце | Фінская затока |
Вышыня вусьця | 0 |
Краіны басэйну | Расея Эстонія |
Вобласьці | Ленінградзкая вобласьць |
Даўжыня | 77 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 399 м³/с |
Плошча басэйну | 56 225 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,39 м/км |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа басэйнаў Нарвы і возера Пэйпсі | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Яама, Поруні, Мустайыгі |
Правыя | Плюса, Росань |
Паходжаньне назвы невядомае, але згодна з найбольш распаўсюджанай думкай назва паходзіць ад вэпскага слова, якое абазначае вадаспад ці плынь.
Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры каля вёсак Васкнарва (Эстонія) ды Скам’я (Расея). Уніз па цячэньні ёсьць ячшэ некалькі меншых вёсак, але да гораду Нарвы берагі рэчкі пераважна лясістыя ды забалочаныя. На рацэ пабудаваныя дамбы ў гарадох Нарва ды Івангорад і створанае Нарвенскае водасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскую затоку каля гораду Нарва-Йыэсуу.
Самым буйным прытокам Нарвы зьяўляецца рака Плюса, якая далучаецца да Нарвы ў раёне Нарвенскага водасховішча.
Паміж Нарвай ды Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладаскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з самых буйных у Эўропе[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.