Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нальшаны, Нальшчаны — гістарычная краіна зь няпэўнымі межамі.
Упершыню ўпамінаюцца ў 1229 і 1247 гадох пад назвай Nalsen у Старэйшай рыфмаванай хроніцы пры апісаньні выправаў інфлянцкіх рыцараў. Разьмяшчаліся паміж уладаньнямі Інфлянцкага ордэну і Літвой (durh Nalsen kein Litowen — праз Нальшаны ў Літву)[1].
Аўтар лацінамоўнага трактату «Апісаньня земляў» (Дублінская хроніка) другой паловы XIII ст., які быў на каранацыі Міндоўга, упамінае Жамойць, Літву, Нальшчаны, Яцьвезь[2].
У грамаце Міндоўга ад 15 чэрвеня 1260 году (разглядаецца дасьледнікамі як фальсыфікат) упамінаецца Гердзень з Нальшанаў (Gerdine de Nailse)[3][4].
Галіцка-Валынскі (Іпацьеўскі) летапіс паведамляе пад 1258 годам, што татары хана Бурундая пры наступе з поўдня пасьлядоўна «воеваша земли Литовьскую и Нальшчаньскую». Таксама ў Іпацьеўскім летапісе нальшанскім князем называецца Даўмонт. Пад 1264 годам летапіс паведамляе, што Войшалк з дапамогай валынскіх князёў Шварна і Васількі, помсьцячы сваім ворагам, захапіў іх гарады «во Дявелътве и в Нальщанехъ».
Апошні раз Нальшаны ўпамінаюцца ў 1268 годзе, калі пад пратэктарат рыскага арцыбіскупа перайшоў Суксэ (Suxe), «нобіль Лятовіі з правінцыі Нальшанаў» (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen). Мяркуецца, што па выправе Войшалка ў 1264 годзе, Нальшаны трапілі пад беспасярэдні кантроль вялікага князя літоўскага і страцілі палітычную незалежнасьць[5].
У дакумэнце дацкага караля Эрыка Мэнвэда ад 1298 году тэрыторыя пад назвай Nalexe, падуладная рыскаму арцыбіскупу, упамінаецца ў тым жа кантэксьце, што і тэрыторыя пад назвай Semigallia. Паводле Пскоўскага летапісу, «В лето 6876 (1368) рать Немецкая ў Велья из Налесья была…»[6] (сяло Вельле месьціцца на ўсход ад места Пыталава Пскоўскай вобласьці). Тым часам назва «Налесьсе» бытавала ў XVI стагодзьдзі ў Наўгародзкай зямлі[7].
Даследнік-краязнаўца XIX стагодзьдзя Адам Кіркор лічыў, што Нальшаны ахоплівалі тэрыторыю Сьвянцянскага павету з цэнтрам у Гальшанах (праз сугучча словаў Гальшаны — Нальшаны)[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.