горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навапо́лацак — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Дзьвіны. Цэнтар Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 101 125 чалавек[1]. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Полацку. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Полацак на лініі Віцебск — Рыга (за 12 км). Разам з Полацкам складае г. зв. Полацкі рэгіён.
Наваполацак лац. Navapołacak | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1958 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Гарадзкі савет: | Наваполацкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 133 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 101 125 чал. (2019)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 21 4 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211440—211449, 211501 | ||||
СААТА: | 2418000000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. | ||||
± Наваполацак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://novopolotsk.by/ |
У Наваполацку працуе найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод ААТ «Нафтан», а таксама адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу — «Палімір».
Сьпярша меў часовыя назвы: у 1958—1959 гадох — Піянэрскі, у 1959—1963 гадох — Полацкі. У якасьці назваў маладога места прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзьвіне. Аднак у 1963 годзе прынялі назву, якая адлюстроўвае суседзтва з старажытным Полацкам.
У 1954 годзе дзяржаўная камісія разглядала пытаньне аб выбары пляцоўкі для будаваньня нафтаперапрацоўчага завода (цяпер — ААТ «Нафтан»). Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацку, за 10—12 км ад старажытнага места плыньню ракі Дзьвіны на беларускай частцы нафтаправоду «Дружба». У жніўні 1955 году праектавы інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебская філія інстытуту «Белдзяржпраект» стала працаваць над праектам стварэньня новага места. 7 чэрвеня 1958 году на лясістым беразе Дзьвіны, непадалёк ад вёсак Слабады і Новага Двара, аддзел будаўнікоў разьбіў свой першы намёт. 5 лістапада таго ж году адбыўся ўвод ў эксплюатацыю першых будынкаў. За гэтымі будынкамі замацавалася назва «баракі». Паселішча атрымала назву Піянерскі. Агулам у працэсе будаваньня места пад ліквідацыю трапіла 30 вёсак.
У 1963 годзе Наваполацку надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня і сучасную назву. Таго ж году на нафтапераробчым заводзе атрымалі першы беларускі бэнзін. У 1964 годзе пачалося будаваньне яшчэ аднаго прамысловага гіганта — Полацкага хімічнага камбінату (цяпер — ААТ «Палімір»). Першы беларускі поліэтылен на ім атрымалі ў 1967 годзе. У 1975 годзе пачалося будаваньне завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК), скончанае ў 1978 годзе. Такім чынам, Полацкі рэгіён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар агульнасаюзнага значэньня.
З распадам СССР прамысловасьць Наваполацку, якая моцна залежала ад былых савецкіх рэспублік, трапіла ў крызу. Прамысловыя гіганты места мусілі былі спыніць або значна скараціць вытворчасьць. Шмат людзей звольнілі «паводле скарачэньня штату». Гэта, аднак, мела і станоўчы бок: у 1990-х гадох значна палепшылася экалягічнае становішча ў месьце, якое ў 1980-я гады было найгоршым у БССР. Але ў другой палове 1990-х гадоў — у вялікай ступені дзякуючы пастаўкам таннай расейскай нафты — прадпрыемствы наладзілі вытворчасьць і цяпер зьяўляюцца аднымі зь вядучых у краіне. У 2002 годзе, па дзесяцігадовым прастоі, аднавілася вытворчасьць на БВК.
11 сьнежня 2004 году ў Наваполацку адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла Найсьвяцейшага Сэрца Езуса[2][3]
Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку[4][5]. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету[6].
22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[7][8].
Наваполацак месьціцца на роўнай нізіне зь невысокімі пагоркамі, вышыня якіх не перавышае 5—10 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу.
У Наваполацку працуюць 31 дашкольная ўстанова, 13 сярэдніх, 2 базавыя, пачатковая і 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія.
Дзейнічаюць наступныя сярэдне-спэцыяльныя і прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:
У Наваполацку месьціцца большасьць факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя гістарычна-філялягічнага факультэту, які месьціцца ў Полацку, гэта:
У Наваполацку працуе мескае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, якое ўлучае мескую лякарню, мескую паліклініку № 1, мескую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, мескую стаматалягічную паліклініку, мэдычную службу ААТ «Нафтан», паліклініку ААТ «Палімір», скурана-вэнэралягічны дыспансэр, мескі сухотны дыспансэр, псыханэўралягічны дыспансэр, станцыю хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі, мескую станцыю пераліваньня крыві, мескі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.
Хакейны клюб «Хімік».
Футбольны клюб «Нафтан».
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. На 2008 год у месьце працуюць 12 прамысловых прадпрыемстваў[11].
Акцыянэрныя таварыствы: адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу Беларусі — Палімір, найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод — ААТ «Нафтан»
Заводы «Вымяральнік» і бялкова-вітамінавых канцэнтратаў.
За 1 км на поўнач ад Наваполацку праходзіць аўтамабільная дарога Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).
Мескі грамадзкі транспарт улучае трамвайныя (з 1974 году) і аўтобусныя маршруты.
Аўтобусныя маршруты № 5, № 10 і № 10а злучаюць Полацак і Наваполацак.
У Наваполацку дзейнічаюць цэнтар нацыянальнай культуры і рамёстваў, а таксама Музэй гісторыі і культуры места (вул. Моладзевая, 45а).
Працуюць прафілякторыі ААТ «Нафтан» і «Палімір», турыстычныя базы адпачынку ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», ААТ «СМТ № 16», ААТ «Нафтазаводмантаж», ААТ «АТП-6», РВУП "Завод «Вымяральнік», УА «ПДУ», НРУПТН «Сяброўства», дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Эўрапарк».
Спыніцца можна ў гасьцініцах:
У Наваполацку ёсьць 9 помнікаў:
Пералік местаў-сяброў Напаволацку |
---|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.