Мытны зьвяз ЭАЭЗ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мытны зьвяз Эўразійскага эканамічнага зьвязу — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 г. у выніку Менскай дамовы аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 году[1].
Мытны зьвяз ЭАЭЗ | |
рас. Таможенный союз ЕАЭС | |
Абрэвіятура | МЗ ЭАЭЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 6 ліпеня 2010 (14 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Сяброўства | Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан і Расея |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня Камісіі | Тыгран Саркісян |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | Эўразійскі эканамічны зьвяз |
Сайт | eurasiancommission.org |
Колішняя назва | Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі (да 1 студзеня 2015 г.) |
Пагадненьне аб мытным зьвязе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяньня якога Расея штораз выключала энэрганосьбіты[3].
У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстану і Расеі склаў 12 % ад агульнага зьнешняга гандлю краінаў. Пагатоў для Беларусі гэты паказьнік дасягаў 48%, для Казахстану — 18%, для Расеі — 7%[4]. 1 студзеня 2015 году Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі пераўтварылі ў Эўразійскі эканамічны зьвяз, да якога 2 студзеня 2015 году далучылася Армэнія. 12 жніўня 2015 году ўдзельнікам Мытнага зьвязу ЭАЭЗ стаў Кыргыстан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.