Remove ads
губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Менская губэрня (па-расейску: Минская губернія) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскае імпэрыі ў 1793—1917; разам зь Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край. У пачатку XX стагодзьдзя плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасьць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.
Менская губэрня | |
Минская губернія | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | губэрня і губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 23 сакавіка 1793 |
Дата скасаваньня | 1921 |
Губэрнатары | гл. Менскія губэрнатары |
Насельніцтва | 2 539 100 (пачатак ХХ ст.) |
Плошча | 91 213 км² |
Час існаваньня | 1793—1795, 1796—1917 |
Месцазнаходжаньне Менскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
23 красавіка 1913 году менскі губэрнатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб беларускамоўныя дзеці навучаліся рэлігіі выключна на расейскай мове.[1]
У выніку лютаўскай рэвалюцыі на ўсходніх землях колішняй Рэчы Паспалітай была зьнятая забарона польскай асьветы. У школьным годзе 1917/1918 у Менскай губэрні зьявіліся 243 польскія школы, у тым ліку сярэднія ў Койданаве і Нясьвіжы. Паводле афіцыйных зьвестак навучалася ў іх 11 199 дзецей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губэрні. Па-за Менскам польская асьвета асабліва разьвівалася ў паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.