Remove ads
Славацкая пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ргіта Фі́гулі (па-славацку: Margita Figuli), у дзявоцтве Маргіта Фі́гулява, у шлюбе Маргіта Шу́страва (славац. Margita Šustrová; 2 кастрычніка 1909, Вышні Кубін, Аўстра-Вугоршчына — 27 сакавіка 1995, Браціслава, Славаччына) — славацкая пісьменьніца, перакладніца. Псэўданімы: Марэна, Вольга Марэна.
Маргіта Фігулі | |
Margita Figuli | |
Маргіта Фігулі (1937) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Маргіта Фігулява |
Псэўданімы | Morena, Oľga Morena |
Нарадзілася | 2 кастрычніка 1909[1][2] Вышні Кубін |
Памерла | 27 сакавіка 1995[1][2] (85 гадоў) Браціслава |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца |
Мова | славацкая |
Узнагароды | |
Маргіта Фігулі нарадзілася ў тагачаснай Аўстра-Вугорскай імпэрыі ў вёсцы Вышні Кубін. У 1924 року скончыла гімназію ў Долным Кубіне, у 1928 — Гандлёвую акадэмію ў Банскай Бістрыцы і пачала працаваць сакратаркай у браціслаўскім Татра-банку.
Пачала наведваць заняткі музыкай па клясе фартэпіяна ў кансэрваторыі, займацца пісьменьніцкай дзейнасьцю, апублікавала першыя вершы.
Першыя навэлі Маргіты Фігулі былі апублікаваныя ў «Календары» Татра-банку, у часопісах «Славацкія погляды», «Жывена», «Элан». У 1941 Маргіта апублікавала антываенны аповед «Сталёвая птушка», за які была звольненая з банку. Ад гэтага моманту яна цалкам прысьвяціла сябе літаратурнай дзейнасьці.
Раманы «Бабілён» і «Тройка мшарых» былі перакладзеныя на дзясяткі моваў сьвету.
Маргіта Фігулі сканала ў Браціславе, пахаваная на могілкаў у «Салаўінай даліне».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.