рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Малары́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Рыты (басэйн Віслы). Цячэ ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 30,5 км. Плошча вадазбору 602 км². Выдатак вады ў вусьці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Маларыта лац. Małaryta | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Арэхава |
Вусьце | Рыта |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 30,5 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,5 м³/с |
Плошча басэйну | 602 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Верхняя Рыта |
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Арэхава ад аўтамабільнай дарогі Арэхава — Олтуш і ёсьць працягам канала Сярэдняга Рова (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але ў выніку мэліярацыйных працаў выток ракі быў засыпаны). Вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замшанаў. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.
Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Абалона двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.