краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мала́йзія (па-малайску: Malaysia) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі, на Малацкім паўвостраве і востраве Барнэо; плошча 328 847 км², насельніцтва 31,5 млн чал. (2017), сталіца — Куала-Лумпур (каля 1 500 000 жыхароў). Мяжуе з Тайляндам, Брунэем і Інданэзіяй.
Малайзія Malaysia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Bersekutu Bertambah Mutu («Адзінства — гэта моц») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Negaraku» | |||||
Афіцыйная мова | малайская | ||||
Сталіца | Куала Лумпур | ||||
Найбуйнейшы горад | Куала Лумпур | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Мухамад V | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
66-е месца ў сьвеце 329 845 км² 0,3% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
43-е месца ў сьвеце 28 310 000 85,8/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
30 месца ў сьвеце $384,388 млрд $14 081 | ||||
Валюта | Рынгіт (MYR) | ||||
Часавы пас | MST (UTC+8) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
31 жніўня 1957 | ||||
Аўтамабільны знак | MYS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .my | ||||
Тэлефонны код | +60 | ||||
Малайзія — канстытуцыйная манархія. Краінай кіруе кароль, які выбіраецца на 5 гадоў Сходам Уладароў (уладальнікі і губэрнатары штатаў — султаны). Заканадаўчая ўлада належыць да дзьвюхпалатнага парлямэнту (Палата Прадстаўнікоў (219 дэпутатаў) зь пяцігадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат (70 сэнатараў) з трохгадовым тэрмінам дзеяньня). Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, а прэм’ер-міністра назначае кароль. Штаты Малайзіі маюць унутраную аўтаномію, з уласнай канстытуцыяй і органамі ўлады, але замежныя справы, абарона, фінансы і асьвета падпарадкаваны цэнтральнаму ўраду.
Малайзія — гэта фэдэрацыя 13 штатаў. Адзінаццаць зь іх разьмешчаныя на Малацкім паўвостраве, а дзьве на востраве Барнэо.
З 16 верасьня 1963 году Сынгапур быў яшчэ адным штатам, пакуль не атрымаў незалежнасьць 9 жніўня 1965 году.
Краіна разьмешчаная на тэрыторыях, падзеленых Паўднёвакітайскім морам: паўднёвая частка Малацкага паўвострава і паўночная частка вострава Барнэо. Характар тэрыторыяў падобны ў абедзьвюх частках — прыморскія раўніны, якія паступова пераходзяць у лясістыя ўзгор’і. Самым высокім пунктам Малайзіі зьяўляецца гара Кунабалу (4101 м), разьмешчаная на Барнэо.
Паверхня краіны ў асноўным раўнінная. На клімат Малайзіі актыўна ўзьдзейнічаюць мусоны.
Малайзія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.