беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Плотнікаў (нарадзіўся 28 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Максім Плотнікаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 студзеня 1998[1][2] (26 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 82 кг[4] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 49 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2021 | Дынама Менск | 37 (0) |
2017—2018 | → Дняпро Магілёў | 24 (0) |
2018 | → Тарпэда-БелАЗ | 4 (0) |
2022 | Шахцёр Салігорск | 12 (0) |
2023 | Касьпі | 20 (0) |
2024 | Арсэнал Койданаў | 3 (0) |
2024— | Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
Зборныя | ||
2018—2020 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
2019— | Беларусь | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросьце далучыўся да менскага «Дынама». З 2015 году пачаў выступаць за дубль менчукоў і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды. 9 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе менчукоў, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0), дзе «Дынама» ў асноўным складалася з маладых гульцоў. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[5]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і паводле вынікаў сэзону дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.
У студзені 2018 году пасьля вяртаньня з арэнды трэнаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасьля падпісаньня дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сэзон[6]. Пачынаў сэзон 2018 году ў дублі «Промня», у Найвышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.
У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[8]. Застаўся ў камандзе на сэзон 2019 году, дзе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам сталічнай дружыны. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. Зь лета 2020 году стаў радзей зьяўляцца ў складзе праз траўмы, у 2021 годзе ўвогуле не выходзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[10]. У студзені 2022 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым склаў дамову з клюбам[11]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, зь верасьня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[12].
У лютым 2023 года стаў гульцом казаскага «Касьпію»[13]. Быў асноўным брамнікам каманды. У кастрычніку 2023 году атрымаў пералом нагі[14] і выбыў на працяглы тэрмін. У сакавіку 2024 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[15], дзе пасьля аднаўленьня ад траўмы пачаў выходзіць на поле. У ліпені пакінуў клюб[16] і неўзабаве падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[17].
У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы заставаўся на лаўцы запасных. 8 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць Альбаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасьля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў праз траўм.
9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | –12 |
Тарпэда-БелАЗ | 4 | –3 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.