вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляўкі́[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад Воршы, за 2 кілямэтры ад Копысю. Месьціцца на левым беразе Дняпра. Ляўкі ўваходзяць у склад Зубаўскага сельсавету.
Ляўкі | |
трансьліт. Liaŭki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Зубаўскі |
Насельніцтва: | 122 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211037[1] |
СААТА: | 2236822046 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′9.0″ пн. ш. 30°20′17.9″ у. д. |
± Ляўкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтка Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1782 г. цэнтар аднайменнага маёнтка, што належыла М. М. Кантакузіну: 36 двароў, 131 мужч. і 118 жанч. сялян. У 1799—1800 гг. ва ўладанні сапраўднага стацкага саветніка Кацара М. І.: 37 двароў, 108 мужч. і 118 жанч., панскі двор, млын на 1 кола, вінакурня з вытворчасцю 2 тыс. вёдзер, карчма[4]. У Ляўках знаходзіцца другая філія музэю Янкі Купалы. У склад мэмарыяльнага комплексу ўваходзяць гаспадарчыя пабудовы, дом шафёра, а таксама гараж, у якім экспануецца аўтамабіль Янкі Купалы «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935 г.[5] Асноўная літаратурна-дакумэнтальная экспазыцыя разьмяшчаецца ў доме былога лясьніцтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.