Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лявон Луцкéвіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільня) — беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пісьменьнік, пэдагог, мэмуарыст. Вязень савецкіх канцлягераў.
Лявон Луцкевіч лац. Lavon Łuckievič | |
Род дзейнасьці | грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, мэмуарыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 сакавіка 1922 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1997 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, мэмуарыст, пісьменьнік |
Бацька | Антон Луцкевіч |
Маці | Зоф’я Абрамовіч |
Жонка | Галіна Войцік |
Дзеці | Сын Яраслаў Войцік |
Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію[1].
У Другую сусьветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падпольлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 г. уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц[2].
Арыштаваны савецкай дзяржбясьпекай у Польшчы ў канцы 1945. У 1946 г. быў асуджаны ў Менску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасьля вызваленьня жыў у Вільні. У 1988 г. стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух.
Жонкай Лявона Луцкевіча была дачка пісьменьніцы, вядомай беларускай адраджэнкі Зоські Верас — Галіна Войцік. Сям’я доўгі час жыла ў славутай «Лясной хатцы», дзе ў 1970—1980-ыя гады перабывала ці ня ўся беларуская інтэлігенцыя[1].
Лявон Луцкевіч быў сябрам Рады БНР, вёў беларускія перадачы на Летувіскім радыё і супрацаваў з Радыё Свабода, на чыіх хвалях у аўтарскім выкананьні прагучалі тэксты са старонак яго будучай кнігі «Вандроўкі па Вільні»[3].
• Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.