вуліца ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіса́рская ву́ліца[1] (лет. Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Віленскую з Унівэрсытэцкай і гістарычным Палацавым пляцам (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.
Людвісарская лац. Ludvisarskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца |
Даўжыня | 350 м |
Паштовыя індэксы | LT-01120 |
На мапе | |
Вуліца Людвісарская ў Вікісховішчы |
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касьцёл Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.
У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (рас. Преображенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
У 1939 годзе афіцыйную назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер.
Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.
Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Сьвятога Ігната, зь левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касьцёлам месьціцца сквэр імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзыдэнцкі сквэр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.