баўгарскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лудагорац» (па-баўгарску: Лудогорец) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Разграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 13-разовы чэмпіён Баўгарыі (2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024), трохразовы ўладальнік Кубка Баўгарыі (2012, 2014, 2023), шасьціразовы ўладальнік Супэркубка Баўгарыі (2012, 2014, 2018, 2019, 2021, 2022). Клюб быў заснаваны ў 2001 годзе пад назовам «Лудагор’е». Сваю сучасную назву клюб атрымаў ад гарадзкога клюбу, які быў заснаваны яшчэ ў 1945 годзе і расфармаваны ў 2006 годзе. «Лудагорац» зьяўляецца трэцім клюбам у гісторыі, які атрымліваў перамогі ў чэмпіянаце, кубку і супэркубку Баўгарыі, пасьля сафійскіх ЦСКА і «Леўскі». Акрамя таго, клюб зьяўляецца другой баўгарскай камандай, якая дасягнула групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў, пасьля выхаду ў групу ў сэзоне 2014—2015 гадоў. У тым жа сэзоне яны сталі першай баўгарскай камандай, якая атрымала пункты ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, калі яны перамаглі «Базэль» у Сафіі зь лікам 1:0.
Лудагорац | |
Поўная назва | Професионален футболен клуб Лудогорец Разград |
---|---|
Заснаваны | 1945 |
Горад | Разград, Баўгарыя |
Стадыён |
Лудагорац Арэна Умяшчальнасьць: 9000 |
Кіраўнік | Кірыл Дамусчыеў[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая прафэсійная ліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Назва клюбу паходзіць ад імя рэгіёну, у якім знаходзіцца горад Разград, што значыць «вобласьць дзікіх лясоў», у паўночна-ўсходняй Баўгарыі. Галоўнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Лудагорац Арэна» ў Разградзе, які мае ўмяшчальнасьць 6500 месцаў[2].
Першы клюб «Лудагорац» была заснаваны ў 1945 годзе і выступаў ў асноўным у баўгарскіх ніжэйшых дывізіёнах. У 1961 годзе «Лудагорац» дасягнуў другога дывізіёну. Пасьля 45 гадоў каманда была распушчаная ў 2006 годзе.
Сёньняшні клюб быў заснаваны 18 чэрвеня 2001 году, а ў 2002 годзе быў пераназваны ў «Разград 2000» пасьля аб’яднаньня з моладзевай камандай. У 2010 годзе каманда дасягнула другога дывізіёну, пасьля чаго здолела атрымаць ліцэнзію на ўжываньне назвы і гісторыі папярэдняга клюбу «Лудагорац», які быў расфармаваны за 4 гады да гэтага. У верасьні 2010 году клюб быў выкупліны баўгарскім бізнэсоўцам Кірылам Дамусчыевам, які выказаў зацікашленасьць у прасоўваньні клюбу да вышэйшага дывізіёну. На наступны сэзон клюб атрымаў пуцёўку ў эліту, пасьля чаго быў запрошаны цэлы шэраг выдатных гульцоў.
У траўні 2012 году клюб атрымаў свой першы трафэй — Кубак Баўгарыі. Адолеўшы ў апошнім матчы сэзону 2011—2012 гадоў прамога канкурэнта сафійскі ЦСКА зь лікам 1:0, «Лудагорац» упершыню ў гісторыі выйграў чэмпіянат Баўгарыі. Наступныя два гады клюб таксама станавіўся чэмпіёнам краіны. У сэзоне 2012—2013 гадоў клюб дэбютаваў на эўрапейскай арэне, клюб прабіўся ў раўнд плей-оф Лігі чэмпіёнаў, аднак там ня здолеў адолець швайцарскі «Базэль». Вылет на гэтай стадыі турніру дазволіў клюбу патрапіць у групавы этап Лігі Эўропы. У сэзоне 2014—2015 гадоў «Лудагорац» выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы румынскі «Сьцяўа»[3]. Матч адзначыўся тым, што з-за выдаленьня брамніка на 119 хвіліне на браму перад сэрыяй пэнальці стаў палявы гулец Косьмін Моцы, які стаў героем матчу, адбіўшы два пэнальці, то бок упершыню ў гісторыі палявы гулец, стаў на браму, здолеў атрымаць перамогу ў сэрыі пэнальці.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.