рыма-каталіцкі касьцёл у Сяльцы Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Аляксе́я — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сяльцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сялец |
Каардынаты | 52°34′56″ пн. ш. 24°51′41″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Вільгельм Срока[d][1] |
Першае згадваньне | 1471 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
Касьцёл Сьвятога Аляксея на Вікісховішчы |
Першы драўляны касьцёл у Сяльцы ўпамінаецца ў 1471 годзе пад тытулам Сьвятога Лаўрына. У 1519 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорцы збудавалі новы касьцёл.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Пазьней на яго месцы збудавалі мураўёўку.
У 1908—1912 гадох у Сяльцы збудавалі новы мураваны касьцёл паводле праекту архітэктара Вільгельма Срока.
У 2007 годзе касьцёл улучылі ў Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая базыліка сымэтрычна-восевай кампазыцыі. У сылюэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая вежа-званіца (васьмярык на двух чацьверыках) цяжкіх прысадзістых прапорцыяў. Нізкія бакавыя прыдзелы, накрытыя 1-схільнымі дахамі, кампазыцыйна аб’ядноўваюць званіцу з асноўным аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, завершаным над алтарнай часткай роўнай сыгнатуркай. Ярусы званіцы восьсю сымэтрыі праразаюцца стральчатымі ўваходным парталам і акном-ружай над ім, акном-трыфорыюмам на другім ярусе і аркавым прасьветам наверсе. Раўнамерны рытм бакавых фасадаў ствараецца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Да бакоў 5-граннай апсыды далучаюцца нізкія закрысьціі з асобнымі ўваходамі.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы дзьвюма парамі магутных слупоў. Нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Над нартэксам месьцяцца хоры, злучаныя ўсходамі з бакавым прыдзелам[2].
Перад касьцёлам месьціцца брама з 3-пралётнай сьпічастай аркадай уваходу. На могілках захавалася колішняя прыпісаная да касьцёла капліца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.