Дзьмі́тры Камы́шык (нар. 1 траўня 1990 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні сталічнага клюбу СКА, майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы[1]. Трохразовы чэмпіён Беларусі (2014, 2015, 2016) і ўладальнік Кубка Беларусі (2014, 2015, 2016) у складзе БГК імя Мяшкова.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Дзьмітры Камышык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1990(1990-05-01) (34 гады)
Рост 200 см
Вага 95 кг
Клюбная інфармацыя
Клюб СКА Менск
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб
2007—2010 Аркатрон Менск[d]
2010—2011 Дынама Менск
2011—2013 СКА Менск
2013—2017 БГК імя Мяшкова 121 (269)
2018—2020 СКА Менск
2020 Зэніт[d] 4 (5)
2020—4 СКА Менск
Закрыць

Кар’ера

Клюбная

Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Аркатроне» (2007—2010). Пазьней выступаў за менскія «Дынама» і СКА. У складзе апошняга перамагаў у Балтыйскай лізе і Кубку выкліку.

Улетку 2013 року перайшоў у берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова[2].

Абвясьціў пра завяршэньне кар’еру ў 2017 року з-за траўмы, атрыманай у ДТЗ[3]. У верасьні 2018 году аднавіў кар’еру ў складзе менскага СКА[4]. У лютым 2020 року перайшоў у санкт-пецярбурскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж году вярнуўся ў СКА[6].

Міжнародная

У зборнай дэбютаваў 1 сьнежня 2009. Удзельнічаў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету (2013, 2015), чэмпіянату Эўропы 2014 году.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.