From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі — міжнародны памятны дзень, які адзначаецца штороку 11 кастрычніка. Абвешчаны ў 1976 року Генэральнай Асамблеяй ААН.
Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі ПАР | |
Тып | міжнародны дзень[d] |
---|---|
Дата | 11 кастрычніка |
9 лістапада 1976 року Генэральная Асамблея Арганізацыі аб’яднаных нацыяў сваёй рэзалюцыяй A/RES/31/6C[1] абвясьціла 11 кастрычніка Днём салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі[2]. У рэзалюцыі:
Палітыка апартэіду скончылася толькі пасьля вызваленьня Нэльсана Мандэлы з турмы ў 1990 року і абраньнем яго на пасаду кіраўніка дзяржавы. На выбарах 1994 року ягоная партыя Афрыканскі нацыянальны кангрэс набрала пераканаўчую большасьць галасоў (62,65%). Цяпер дзень выбараў 27 красавіка адзначаецца ў ПАР як сьвята Свабоды.
У 1995 паўстала Камісія праўды і паяднаньня(d), якая занялася зборам сьведчаньняў пра парушэньні правоў чалавека ў часы апартэіду і амністыяй тым зладзеям, што добраахвотна прызналіся ва ўчыненым.
Пасьля апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы колькасьць дзяржаўных моваў была павялічаная да адзінаццаці. Яшчэ адным сымбалем сканчэньня апартэіду стала зруйнаваньне будынку арсэнала.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.