From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка́нскі фэстыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фэстываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фэстывалі праходзіла ўшаноўваньне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фэстываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фэстывалю звычайна адкрывае шэсьце пачэсных гасьцей, дэлегацыяў абласьцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаваньне гарадзкіх вуліцаў.
10 сакавіка 2014 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласьцях на базе райцэнтраў, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе ўжо праходзіў фэстываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсьце-кірмашы ў верасьні, а ў пачатку каляндарнага году ў Палацы незалежнасьці ў Менску[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.