Вула, У́ла (таксама Вульянка, Улья́нка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах. Даўжыня 123 км. Плошча вадазбору 4090 км². Выдатак вады ў вусьці 25,4 м³/с. Агульны спад ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Вула лац. Vuła | |
Вула каля ўтокі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Лепельскае |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 123 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 25,4 м³/с |
Плошча басэйну | 4090 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Выцякае зь Лепельскага возера на паўночнай ускраіне места Лепеля, вусьце каля мястэчка Улы Бешанковіцкага раёну. Цячэ Верхнебярэзінскай нізінай, Чашніцкай раўнінай і Полацкай нізінай.
Даліна асімэтрычная, трапэцападобная, да вёскі Промыслаў Бешанковіцкага раёну скрынкападобная; яе шырыня 300—600 м, найбольшая да 1 км у сярэдняй плыні, найменшая 100 м у верхняй плыні. Абалона чаргуецца па берагах, яе шырыня 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэдняй плыні да 600 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназьвілістае, ніжэй мерна зьвілістае (шырыня 30 м, месцамі 40—50 м).
Веснавое разводзьдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны траўня, сярэдняя працягласьць 56 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1]. Рэжым ракі вывучаўся на 9 пастах, адзін зь іх (в. Бачэйкаў) дзейнічае ў наш час[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.